Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і ІХ Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Услаўляючы шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання і асветніцтва, форум атрымаў прызнанне прафесіяналаў кніжнага свету, стаў унікальнай дыялогавай пляцоўкай для гуманітарнага і культурнага развіцця, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Ва ўмовах глабальнай дэвальвацыі паняццяў ісціны, дабра і справядлівасці, забароны і апаганьвання сусветнай літаратурнай класікі Мінская кніжная выстава садзейнічае павышэнню ролі кнігі ў фарміраванні патрыятычных каштоўнасцяў у грамадстве, умацаванню дружбы паміж народамі на аснове творчасці і ўзаемаразумення».
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што цяперашняя юбілейная выстава-кірмаш, якая праходзіць пад дэвізам «Свет кніг без межаў», і прадстаўленыя на ёй выдавецкія навінкі выклічуць непадробную цікавасць, падораць шматлікім наведвальнікам радасць зносін і шчырае задавальненне.
Прэзідэнт выказаў удзячнасць арганізатарам, сябрам з блізкага і далёкага замежжа, а таксама ўсім, хто робіць форум змястоўным, напаўняе яго новымі ідэямі і сэнсамі, і пажадаў плённай працы, творчых поспехаў і запамінальных сустрэч.
Удзельнікам XXX Мінскай Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы і IX Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час»
Дарагія сябры!
Сардэчна вітаю ўдзельнікаў і гасцей XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і IX Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час».
Услаўляючы шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання і асветніцтва, форум атрымаў прызнанне прафесіяналаў кніжнага свету, стаў унікальнай дыялогавай пляцоўкай для гуманітарнага і культурнага развіцця. Ва ўмовах глабальнай дэвальвацыі паняццяў ісціны, дабра і справядлівасці, забароны і апаганьвання сусветнай літаратурнай класікі Мінская кніжная выстава садзейнічае павышэнню ролі кнігі ў фарміраванні патрыятычных каштоўнасцяў у грамадстве, умацаванню дружбы паміж народамі на аснове творчасці і ўзаемаразумення.
Упэўнены, што цяперашняя юбілейная выстава-кірмаш, якая праходзіць пад дэвізам «Свет кніг без межаў», і прадстаўленыя на ёй выдавецкія навінкі выклічуць непадробную цікавасць, падораць шматлікім наведвальнікам радасць зносін і шчырае задавальненне.
Выказваю ўдзячнасць арганізатарам, нашым сябрам з блізкага і далёкага замежжа, а таксама ўсім, хто робіць форум змястоўным, напаўняе яго новымі ідэямі і сэнсамі.
Жадаю вам плённай працы, творчых поспехаў і запамінальных сустрэч.
Аляксандр Лукашэнка.
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.