Вы тут

Мітынг памяці прайшоў у вёсцы Любель-Поль


У дзень памяці спаленых вёсак у Пінскім раёне праходзіць шэраг памятных мерапрыемстваў. Найбольш масавым стаў мітынг-рэквіем у вёсцы Любель-Поль. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама Юрый Бушык.


Да помніка спаленай вёскі прыехалі прадстаўнікі працоўных калектываў, вучні мясцовых школ, прадстаўнікі грамадскасці. Памяць ахвяраў найперш ушанавалі хвілінай маўчання.

Любель-Поль і суседнюю Вульку карнікі спалілі ў 1943 годзе. Людзей сагналі ў хлеў на сядзібе Антона Жылевіча. У нейкі момант сяляне зразумелі, што гэта іх апошняя дарога, і рашыліся ўцякаць. Хто пабег у бок цяперашняй шашы, застаўся жыць: акупант, які стаяў там, страляў уверх, даваў людзям выратавацца. Хто выбраў супрацьлеглы напрамак, таго дагнала куля. Астатніх спалілі ў хляве. Калі загарэлася, людзі рынуліся ў дзверы, іх сустракалі кулямётным агнём. Толькі адна дзяўчынка Таццяна Пронька, калі яе збілі з ног, упала і праляжала пад целамі, аж пакуль усё не сціхла. Яна ў тым пекле засталася жывой. А 105 яе аднавяскоўцаў загінула.

Вёска адрадзілася, на месцы трагедыі ўстаноўлены памятны знак, летась яго рэканструявалі. Цяпер сюды не зарастае сцежка: людзі прыходзяць, ускладваюць кветкі, схіляюць галовы, згадваюць трагічную гісторыю.

Акцыі памяці таксама праходзяць у Пінчыцах, Невелі, Дубновічах. Усяго ў Пінскім раёне часткова або поўнасцю была знішчана 61 вёска.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота тэлеграм-канала Пінскага райвыканкама

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.