35-гадовы жыхар Светлагорска, які мае некалькі судзімасцей, нядаўна вызваліўся з турмы. Даведаўся ў сукамернікаў, як лёгка зарабіць грошы на волі, праз Тэлеграм замовіў наркотык, выклікаў таксі і адправіўся ў лес па каардынатах, дадзеных прадаўцом забароненых рэчываў, піша sn.by.
— Супрацоўнікі АМАП звярнулі ўвагу на падазроны маршрут таксі. Было вырашана праверыць аўтамабіль, яго кіроўцу і пасажыра, — распавёў следчы Светлагорскага РАСК Кірыл Коўшар. — У гэты час мужчына вырашыў пазбавіцца ад незаконнага грузу, праглынуўшы закладку.
Праваахоўнікі папярэдзілі затрыманага, што такая колькасць наркотыку можа негатыўна паўплываць на яго здароўе: ад моцнага атручвання да перадазіроўкі.
Пазней эксперты заключылі, што ў скрутку сапраўды знаходзілася наркатычнае рэчыва. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа.
Хоць мужчына неаднойчы пераступаў закон, праблем з наркотыкамі ў яго не было.
Прэв’ю: pexels.com
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.