Вы тут

Рыжанкоў: Кніга — крыніца духоўнага жыцця беларускага народа


Кніга — крыніца духоўнага жыцця беларускага народа, заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў на адкрыцці XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Абвясціўшы прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам кніжнай выставы-кірмашу, Максім Рыжанкоў звярнуў увагу гасцей мерапрыемства на тое, наколькі вялікую ўвагу кіраўнік дзяржавы ўдзяляе працы пісьменнікаў, выдаўцоў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі звярнуў увагу на важнасць супрацоўніцтва з партнёрамі, сябрамі з Расіі, Кітая, краін СНД і ў цэлым з усімі тымі, хто падтрымлівае беларусаў у імкненні развіваць кнігу як крыніцу духоўнага жыцця народа. «Тымі, хто падтрымлівае тыя традыцыйныя каштоўнасці, якія раскрывае кніга, хто дапамагае нам станавіцца духоўней і багацей», — сказаў ён.

Максім Рыжанкоў пажадаў гасцям выставы-кірмашу знайсці сябра, і не аднаго, у выглядзе кнігі.

ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш будзе праходзіць па 26 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе на пр. Пераможцаў, 14. За гады правядзення выставу наведалі сотні тысяч аматараў кнігі. Выстава традыцыйна збірае пісьменнікаў, выдаўцоў і прадстаўнікоў кнігагандлю з краін блізкага і далёкага замежжа.

Год міру і стварэння, аб’яўлены ў Беларусі, — ключавая ідэйная лінія, якая вызначае мерапрыемствы кніжнай выставы-кірмашу. Сугучна і назва выставы 2023 года — «Свет кнігі без межаў». Нацыянальны стэнд дэманструе сучасныя сусветныя тэндэнцыі кнігавыдання, у тым ліку і Беларусі. Бо кніга сёння асацыюецца не толькі з папяровым носьбітам, але і з аўдыё-, відэафарматам, дапоўненай рэальнасцю, трансляванай праз усе магчымыя наяўныя інфармацыйныя рэсурсы.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.