Вы тут

Статус «Бальніца добразычлівага стаўлення да дзіцяці» атрымаў шэраг медустаноў Беларусі


Урачыстая цырымонія ўручэння арганізацыям аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сертыфікатаў адпаведнасці статусу «Бальніца добразычлівага стаўлення да дзіцяці» адбылася 22 сакавіка ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Маці і дзіця», перадае «Мінск-Навіны».


Прэстыжнымі ўзнагародамі адзначаны медыцынскія ўстановы сталіцы і рэгіёнаў, якія актыўна прапагандуюць і падтрымліваюць грудное гадаванне. Дарэчы, гэтая міжнародная ініцыятыва (пра неацэнную карысць груднога малака для правільнага развіцця немаўля) рэалізуецца ў нашай краіне пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

— У Беларусі пачынаючы з 1991 года дзякуючы рэалізацыі гэтай ініцыятывы актыўна прапагандуюць практыку груднога гадавання, — распавёў падчас урачыстай цырымоніі кіраўнік офіса СААЗ у Беларусі Сяргей Дыярдзіца. — Навукова пацверджана, што грудное малако вельмі карысна для дзіцяці. Таму лекарам трэба зарыентаваць маму на тое, каб яна карміла грудзьмі і давала малому малочныя сумесі толькі ў крайнім выпадку — па медыцынскіх паказаннях.

Сяргей Дыярдзіца таксама адзначыў, што Беларусь займае 1-е месца сярод краін СНД па рэалізацыі гэтай ініцыятывы. Ён таксама патлумачыў, што на практыцы яе ажыццяўленне прадугледжвае захаванне медыцынскімі ўстановамі рэкамендацый, вядомых як «Дзесяць крокаў на шляху да паспяховага груднога гадавання» («дзесяць крокаў»), што і вызначае статус такой арганізацыі аховы здароўя як «Бальніца добразычлівага стаўлення да дзіцяці». Кіруючыся гэтым прынцыпам (падтрымкі кармлення грудзьмі), кожная ўстанова, якае аказвае родадапаможныя паслугі і ажыццяўляе догляд за нованароджанымі дзецьмі, павінна мець зафіксаваную ў пісьмовым выглядзе палітыку ў дачыненні да практыкі груднога гадавання і даводзіць яе да ведама ўсяго персаналу. Самі медработнікі павінны інфармаваць цяжарных жанчын пра перавагі кармлення грудзьмі, дапамагаць мамам карміць грудзьмі адразу ж пасля нараджэння немаўля.

У Мінску статус «Бальніца добразычлівага стаўлення да дзіцяці» маюць РНПЦ «Маці і дзіця», 1-я і 5-я гарадскія клінічныя бальніцы, Гарадскі клінічны радзільны дом № 2.

Фота: «Мінск-Навіны»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».