Вы тут

БРСМ Віцебскай вобласці праводзіць абласны патрыятычны марафон «Аўтацягнік памяці»


Абласны патрыятычны марафон «Аўтацягнік памяці», які адбудзецца 25 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае», прысвечаны Году міру і стварэння, 85-годдзю Віцебскай вобласці і 80-годдзю трагедыі Хатыні і Шунеўкі.


Больш за 300 удзельнікаў абласнога патрыятычнага марафону «Аўтацягнік памяці» адправяцца па маршруце Віцебск — мемарыяльны комплекс «Хатынь» — мемарыяльны комплекс «Шунеўка» — мемарыяльны комплекс «Прарыў» — Віцебск.

Удзельнікамі марафона стане актыў грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

На мемарыяльным комплексе ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны ўдзельнікі аўтацягніка прымуць удзел у патрыятычнай акцыі БРСМ «Памяць сэрца», ускладуць кветкі да Вечнага агню і святочным маршам у суправаджэнні ваеннага аркестра адправяцца ў дарогу. На мемарыяльным комплексе «Хатынь» аўтамарафонцы ўбачаць вуліцы былой вёскі, пройдуць міма комінаў-абеліскаў, якія сведчаць, дзе раней стаялі дамы, пачуюць жаласныя гукі званоў, даведаюцца пра прычыны трагедыі і страшныя падзеі таго дня.

Мемарыяльны комплекс «Хатынь» — помнік ахвярам фашысцкага тэрору на беларускай зямлі, адзіныя ў свеце могілкі спаленых вёсак у гады Другой сусветнай вайны. Мемарыял, які займае плошчу каля 50 гектараў, захаваў планіровачную схему былой вёскі Хатынь.

Далей па праграме — наведванне мемарыяльнага комплексу «Шунеўка» ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Дзякуючы тэатральнай драматычнай пастаноўцы Докшыцкага гарадскога цэнтра культуры ўдзельнікі акунуцца ў атмасферу тых страшных падзей.

Гэта вёска загінула разам з жыхарамі 22 мая 1943 года падчас карнай аперацыі «Котбус», таму яе і называюць «сястра Хатыні». Такіх вёсак 186. У кожнай з іх свая трагічная гісторыя, яны назаўжды засталіся ў граніце і бетоне мемарыялаў.

Фінальнай кропкай аўтацягніка стане мемарыяльны комплекс «Прарыў». Удзельнікі адправяцца на экскурсію па мемарыяльным комплексе, ускладуць кветкі на «Плошчы Памяці», а таксама азнаёмяцца з побытам партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў «Партызанскай вёсцы».

Полацка-Лепельская партызанская зона — адна з самых буйных партызанскіх зон у Беларусі. У маі 1944 года партызаны ажыццявілі легендарны прарыў, выйшлі з акружэння і вывелі 15 тысяч чалавек мірнага насельніцтва. Улетку 1974 года на месцы прарыву блакады быў узведзены мемарыяльны комплекс «Прарыў».

Па дарозе ўдзельнікаў чакаюць тэматычныя віктарыны і конкурсы, дэманстрацыя ўрыўкаў з фільмаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікам аўтацягніка можа стаць любы жадаючы. Для гэтага неабходна запоўніць спецыяльную гугл-анкету, размешчаную ў Тэлеграм-канале «Моладзь Віцебскай вобласці».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.