Дзяржстандарт забараніў продаж і ўвоз у краіну адзення некалькіх вядомых вытворцаў. Гаворка ідзе пра мадэлі, якія не адпавядаюць стандартам бяспекі, паведамляе «Мінск-Навіны».
У рэестр небяспечнай прадукцыі патрапілі адразу дзве мадэлі джынсаў Mango з занадта нізкай паветрапранікальнасцю (9-13 дм3/м2с пры норме не менш за 50). А менавіта — Skinny і Mom.
Дзіцячая куртка для дзяўчынкі ад Terranova Kids таксама аказалася недастаткова паветрапранікальнай, прытым норма парушаная больш чым у 20 разоў.
Такая ж праблема адзначана і ў вытворцы Calliope. Пад забарону трапілі жаночыя паліто, куртка і штаны. Парушэнні былі заўважаныя і ў калекцыі бялізнавых вырабаў Calliope Intimo: да прыкладу, іх жаночая футболка не адпавядае нормам па крытэры «гіграскапічнасць».
У хуткім часе гэтыя тавары знікнуць з прылаўкаў крам.
Прэв’ю: БелТА
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.