Юбілейны канцэрт, прысвечаны 30-годдзю творчай дзейнасці шоу-тэатра Таццяны Пановай «Хвілінка», адбудзецца 30 сакавіка ў Мінскім гарадскім палацы культуры, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Заснавальнік і мастацкі кіраўнік калектыву — педагог па эстрадным вакале, член ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», член савета дырэктараў Міжнароднага фестывальнага руху «Надзеі Еўропы» Таццяна Панова.
У канцэрце прагучаць як новыя, так і ўжо ўпадабаныя творы калектыву, якія адлюстроўваюць тэмы дзяцінства, дабра, любові да радзімы, дружбы і першага кахання. Падтрымаць юных артыстаў прыйдуць многія вядомыя артысты беларускай эстрады: народны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Правалінскі, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Руслан Аляхно, Алёна Ланская, Аляксандр Саладуха, Жанет, Вікторыя Алешка, Аляксандра Гайдук, Руслан Беразоўскі, Кацярына Шумская, Ганна Благова, Аляксандр Сухараў, Martvin, групы «Беларусы», «Аўра».
Шоу-тэатр «Хвілінка» неаднаразова прадстаўляў Беларусь і Мінск на міжнародных фестывалях і конкурсах у нашай краіне і за мяжой (у Польшчы, Балгарыі, Македоніі, Расіі, Швецыі, Чэхіі).
За творчыя дасягненні калектыў у 2022 годзе быў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Тройчы ўдастоены заахвочвальнай прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.
Шоу-тэатр «Хвілінка» з’яўляецца аўтарам штогадовай дабрачыннай акцыі «Дарога дабра», прымеркаванай да Дня маці (праходзіць больш за 10 гадоў і ўяўляе сабой цыкл канцэртаў у дамах-інтэрнатах, дамах састарэлых, лячэбна-аздараўленчых установах). Завяршаецца акцыя вялікім штогадовым гала-канцэртам з удзелам вядучых дзеячаў культуры Рэспублікі Беларусь «Ноты дзяцінства», прысвечаным Дню абароны дзяцей.
Пачатак праграмы — у 19:00.
Прэв’ю: «Мінск-Навіны»
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.