Вы тут

Беларусам і расіянам будзе забаронена падаваць заяўкі на літоўскае грамадзянства


Сейм (парламент) Літоўскай Рэспублікі адобрыў у першым чытанні законапраект, які прапануе ў ліку іншага спыніць прыём заяў на грамадзянства ад расіян і беларусаў. Разгляд пададзеных ужо заяў у выпадку прыняцця закона будзе спынены. Тэкст дакумента размешчаны на сайце вышэйшага заканадаўчага органа Літвы, перадае БелТА.


Пасля абмеркавання законапраект адобрылі 113 дэпутатаў Сейма, дзевяць устрымаліся, ніхто не прагаласаваў супраць.

У дакуменце агаворваецца і спыненне прыёму заяў ад грамадзян Расіі і Беларусі на выдачу дазволу на часовае пражыванне ў Літве праз знешняга пастаўшчыка паслуг за мяжой. Таксама законапраект прадугледжвае прыпыненне прыёму заяў на атрыманне візы грамадзянамі РФ і Беларусі ў візавых службах Літвы за мяжой, за выключэннем выпадкаў, калі МЗС Літвы выступае пасрэднікам пры падачы заявы на атрыманне візы. Змешчаны ў дакуменце і пункт аб прыпыненні прыёму заяў на выдачу нацыянальных віз грамадзянам РФ і Беларусі праз знешняга пастаўшчыка паслуг за мяжой.

У дакуменце таксама гаворыцца: «Перамяшчэнне расійскіх грамадзян цераз знешнюю граніцу Еўрапейскага саюза на тэрыторыю Літвы падлягае індывідуальнай дадатковай дэталёвай праверцы». Акрамя таго, прыпыняецца права расійскіх грамадзян і юрыдычных асоб, створаных або кантралюемых імі, на набыццё нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. Выключэнне складуць выпадкі, калі ў грамадзян Расіі ёсць пасведчанне на права жыхарства ў Літве.

Прадстаўляючы законапраект на пасяджэнні Сейма, намеснік міністра замежных спраў Літвы Ёвіта Нелюпшэне сказала: «Мэтазгодна ўстанавіць абмежавальныя меры, звязаныя з магчымасцю для грамадзян Расіі і Беларусі наведваць Літву і ўязджаць на тэрыторыю Еўрапейскага саюза».

Законапраект будзе зацверджаны, калі будзе адобраны ў другім чытанні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.