Вы тут

Хто каму сусед на градцы — ствараем план пасадак на ўчастку


Склаўшы дакладную схему, вы загадзя будзеце ведаць: які пасадачны матэрыял неабходна набыць і як спланаваць работы на ўчастку ў новым сезоне.


Фота: pixabay.com

Пры планаванні градак і пасадак на агародзе неабходна вызначыцца з бакамі свету. Разбіваць градкі неабходна наступным чынам. З поўдня на поўнач — калі ўчастак у сырой нізіне, каб большую частку дня свяціла сонца і награвала глебу. З усходу на захад — калі глеба сухая, лёгкая і пры гэтым цень, якая адкідаецца раслінамі на міжраддзі, даўжэй захавае вільгаць. Такое размяшчэнне дазволіць больш раўнамерна асвятляць расліны і праграваць глебу. Пры гэтым паўночны бок падыдзе для пасадкі пладовых дрэў і кустоў, бо яны будуць засцерагаць агарод ад халоднага ветру. На паўднёвым баку ўчастка лепш высадзіць цеплалюбівыя расліны.

Па форме градкі можна зрабіць любымі, наколькі дазваляе ваша фантазія: прамавугольнымі, трохвугольнымі і нават авальнымі і круглымі. Самы галоўны крытэрый у дадзеным выпадку — зручны доступ да іх. Аптымальная шырыня — ад 60 см да 1 м, а даўжыня залежыць ад вашых магчымасцяў і густу.

Для нізінных участкаў і агародаў з беднай глебай пры наяўнасці празмернай вільготнасці ідэальны варыянт — насыпныя і абгароджаныя высокія градкі. Іх перавага складаецца ў тым, што паднімаць узровень глебы і паляпшаць яе ўрадлівасць трэба не на ўсім агародзе (гэта дасягаецца на працягу не аднаго дзясятка гадоў), а на кожнай асобнай градцы, што параўнальна хутка і зручна.

Пры планаванні градак адзін з найважнейшых фактараў — сумяшчальнасць раслін на агародзе. Нямногія ведаюць, што суседства некаторых культур можа даваць як станоўчыя, так і адмоўныя вынікі. Ёсць культуры, несумяшчальныя адна з адной, і калі іх размясціць побач, то зніжаецца ўраджайнасць. І наадварот, пры высадцы сумяшчальных гародніны і зяленіва ў непасрэднай блізкасці павялічваецца іх устойлівасць да хвароб і шкоднікаў, а такім чынам, павялічваецца ўраджайнасць.

Кожная расліна вылучае пэўныя рэчывы, якія трапляюць у глебу і паветра, а іншая культура, пасаджаная побач, можа паглынаць іх і атрымліваць карысць або, наадварот, шкоду. Шматгадовыя даследаванні і назіранні спецыялістаў дазволілі стварыць параўнальную табліцу такіх раслін.

Калі вы плануеце пасадкі, трэба ў думках разбіць участак, дзе будзе вырошчвацца гародніна, на пяць роўных частак. Асноўнае правіла севазвароту складаецца ў тым, каб штогод высаджваць на ўчастках розныя культуры, прыналежныя да адной групы, то-бок займацца чаргаваннем культур.

Напрыклад, гэта можа выглядаць так:

  • участак № 1: агуркі, кабачкі, гарбуз;
  • участак № 2: тамат, перац, баклажаны;
  • участак № 3: капуста, морква, рэпа;
  • участак № 4: цыбуля, фасоля, гарох;
  • участак № 5: бульба.

Зразумела, існуе мноства іншых варыянтаў чаргавання раслін — усё залежыць ад асартыменту.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?