Вы тут

Брэсцкі і Гомельскі драмтэатры абмяняюцца гастролямі


Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы і Гомельскі абласны драматычны тэатр правядуць з 5 па 7 красавіка абменныя гастролі, паведаміла БелТА спецыяліст па рэкламнай камунікацыі БАТД Кацярына Міхалькевіч.


Брэст першым пачынае гастролі 5 красавіка. У гэты дзень на суд Гомельскага гледача яны прадставяць #Love_сторыз ў двух дзеяннях «Я танцую як дэбіл» па п’есе Ігара Вітрэнка. Пастаноўка галоўнага рэжысёра БАТД Цімафея Ільеўскага з правакацыйнай назвай, дзе перад спектаклем просяць не выключаць мабільныя тэлефоны, ідэальная для прагляду ўсёй сям’ёй. Яркі, насычаны гукамі і спецэфектамі і разам з тым напоўнены глыбокім зместам і сэнсам спектакль закранае праблему зносін пакаленняў у сучасных рэаліях.

Увечары 6 красавіка на сцэне Гомельскага абласнога драмтэатра трупа БАТД пакажа камедыю-фарс «Адчайныя цёткі». Спектакль Валянціны Янавец па п’есе вядомага сучаснага драматурга Аляксандра Кароўкіна пастаўлены ў лепшых традыцыях камедыі палажэнняў. Дзіўныя, смешныя і недарэчныя сітуацыі ідуць адна за адной, прымушаючы герояў вынаходзіць усё новыя і новыя спосабы выкручвацца з самых складаных калізій.

Для юных гледачоў адбудуцца два ранішнія паказы спектакля «Кот у ботах» па матывах казкі Шарля Перо ў пастаноўцы рэжысёра Дзяніса Фёдарава.

У сваю чаргу Гомельскі абласны драматычны тэатр вязе ў Брэст адны з апошніх сваіх спектакляў. Камедыю «Вяселля не будзе! Але гэта не дакладна...» па п’есе Робіна Хоўдана на сцэне БАТД пакажуць 6 красавіка. Пастаноўку заслужанага дзеяча мастацтваў Сяргея Кавальчыка «Рабі дабро — звар’яцей!» па п’есе Ігара Глінкава брэсцкая публіка ўбачыць 7 красавіка. У гастрольнай афішы таксама два ранішнія паказы казкі «Лятучы карабель» па матывах вядомага і любімага дзецьмі і дарослымі мультыплікацыйнага фільма.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.