Вы тут

На футбольных арэнах Старога Свету стартуе кваліфікацыя ЧЕ


На футбольных арэнах Старога Свету 23 сакавіка стартуе адборачны турнір чэмпіянату Еўропы 2024 года, паведамляе БелТА.


Цэнтральным паядынкам першага гульнявога дня стане сустрэча ў Неапалі паміж фаварытамі кваліфікацыйнай групы С зборнымі Італіі і Англіі. У другім сённяшнім матчы гэтай групы футбалісты Паўночнай Македоніі прымуць у Скоп’е каманду Мальты. Зборная Украіны прапускае першы тур.

Таксама сёння адбудуцца матчы яшчэ ў дзвюх групах: Н — Казахстан — Славенія, Данія — Фінляндыя, Сан-Марына — Паўночная Ірландыя; J — Боснія і Герцагавіна — Ісландыя, Славакія — Люксембург, Партугалія — Ліхтэнштэйн.

Зборная Беларусі свой стартавы паядынак у кваліфікацыйнай групе I правядзе 25 сакавіка ў сербскім Нові-Садзе супраць каманды Швейцарыі. У гэты ж дзень ізраільцяне прымуць футбалістаў Косава, а каманда Андоры згуляе ў сябе дома з румынамі.

Склады астатніх груп:

А — Іспанія, Грузія, Нарвегія, Шатландыя, Кіпр;

В — Нідэрланды, Францыя, Ірландыя, Грэцыя, Гібралтар;

D — Харватыя, Уэльс, Арменія, Латвія, Турцыя;

Е — Польшча, Чэхія, Фарэрскія астравы, Албанія, Малдова;

F — Бельгія, Швецыя, Аўстрыя, Эстонія, Азербайджан;

G — Венгрыя, Літва, Чарнагорыя, Сербія, Балгарыя.

Матчы адборачнага турніру завершацца 21 лістапада 2023 года. Прамыя пропускі ў фінальную стадыю атрымаюць па дзве лепшыя каманды. Яшчэ тры пуцёўкі будуць разыграны ў стыкавых гульнях у сакавіку 2024 года. Фінальны турнір 17 кантынентальнага першынства з удзелам 24 лепшых дружын Старога Свету пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня 2024 года ў дзесяці гарадах Германіі. Матч адкрыцця адбудзецца ў Мюнхене, а вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул прыме Алімпійскі стадыён Берліна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.