Вы тут

Да красавіка цяпло ў дамах адключаць не варта


Чаму такую выснову зрабіла начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чэтырка.


Згодна з саюзнай праграмы доўгатэрміновыя прагнозы нам дапамагае распрацоўваць расійскі Гідрамет. Дык вось, у канцы сакавіка — пачатку красавіка нас чакаюць зусім невясёлыя дзянькі: ужо 28 сакавіка атмасферны фон павінен істотна панізіцца і ў нашу краіну пачне паступаць вельмі халоднае паветра са Скандынавіі, таму начныя і ранішнія замаразкі ад нас яшчэ нікуды не «ўцяклі». Як вынік — у гэтыя дні тэмпература паветра будзе на некалькі градусаў ніжэйшай за кліматычную норму.

Так, цяпер сапраўды пахне вясной, калі тэмпература паветра ў «разрэзе» краіны падымаецца да 11–19 градусаў цяпла. Аднак камунальныя службы ўжо цяпер папярэджаныя, што ўжо 29 сакавіка ў разгар дня тэмпература паветра не будзе падымацца вышэй за 0 — плюс 7 градусаў, а значыць цяпло не адключаюць.

Глабальны прагноз на красавік рыхтуецца таксама расійскімі спецыялістамі і перадаецца нам у апошнія дні сакавіка, таму заяўляць якім будзе другі месяц вясны, пакуль рана.

Як вядома, расійскія кліматолагі па выніках цяперашняй зімы адзначалі, што яна склалася для Еўропы нават вельмі цёплай. Але не ўсе кату масленіца. Суседзі-сіноптыкі прадказваюць, што наступная зіма будзе, хутчэй за ўсё, сапраўды суровай.

Наогул, калі разглядаць больш доўгатэрміновыя прагнозы, то начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду дадзеных Наталля Крывец паведаміла, што так на год наперад яны не зазіраюць. Аднак варта зазначыць: цяпер назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да пацяплення атмасфернага паветра на планеце, не выключаецца рэзкае пахаладанне ў той ці іншы сезон года на асобнай тэрыторыі або ў цэлым у рэгіёне. На яе думку, трэба спачатку цяперашняе пахаладанне гэтай вясной перажыць, а падрыхтавацца да сапраўды марознай наступнай зімы (калі яна такой яшчэ будзе) мы сапраўды паспеем.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».