Вы тут

Работа з кадрамі важна на ўсіх этапах, малады гэта або вопытны спецыяліст


Аб важнасці падрыхтоўкі кадраў для розных сфер, у тым ліку і вытворчасці, расказаў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка пры наведванні Смаргонскага агрэгатнага завода, перадае БелТА.


«На гэтым прадпрыемстве выкарыстоўваецца добрая форма работы з кадрамі — настаўніцтва, калі прыходзяць маладыя людзі пасля завяршэння навучання ў каледжах, нават без сур’ёзнай падрыхтоўкі, за імі замацоўваюць спецыялістаў, якім за гэту работу даплачваюць. Малады чалавек, працуючы з вопытным майстрам на зборцы, канвееры, паступова разумее сутнасць работы, набывае спецыяльнасць і прафесію», — сказаў Ігар Сергяенка.

Патэнцыяльнае расшырэнне вытворчасці на гэтым прадпрыемстве патрабуе павелічэння колькасці работнікаў. «Важная задача — замацаванне маладых кадраў. Для гэтага трэба стварыць неабходныя ўмовы. Адна з іх — жыллё, камфортныя ўмовы жыцця, зарплата. Гэта матэрыяльная частка. Але ёсць жа другі складнік — творчая атмасфера ў калектыве, каб у спецыяліста была магчымасць удасканальвацца», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта і дадаў, што калі гаварыць аб замацаванні педагагічных кадраў, то ў Смаргонскім раёне адзін з самых высокіх паказчыкаў у Гродзенскай вобласці — 89 працэнтаў.

«Работа з кадрамі важна на ўсіх этапах, пачынаючы, малады спецыяліст гэта або людзі, якія становяцца прафесіяналамі, кіраўнікамі. Трэба паэтапна вучыць, выхоўваць, каб яны маглі займаць сур’ёзныя пасады ў кіраўніцкім апараце, на вытворчасці ў розных структурах, сацыяльнай сферы», — рэзюмаваў Ігар Сергеенка.

Фота БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.