Вы тут

Пашырыць веды школьнікаў пра будаўнічую галіну


Пра апошнія дасягненні ў сферы будаўніцтва расказаў школьнікам кіраўнік галіновага прафсаюза будаўнікоў. 


Навучэнцы старэйшых класаў СШ № 75 прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага», якая прайшла ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна». 

Госцем сустрэчы стаў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, першы сакратар Гомельскай абласной арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Дзмітрый Мурашка. 

— У апошнія гады на Гомельшчыне ў лідарах па колькасці байцоў — атрады будаўнічага профілю. Будаўнікі нашага рэгіёна адгукаюцца на прапановы моладзі аказаць дапамогу пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў. Такім будпляцоўкам прысвойваецца статус абласной маладзёжнай будоўлі. Так, моладзь дапамагала праводзіць рэканструкцыю помніка камсамольцам-падпольшчыкам у Гомелі, удзельнічала ва ўзвядзенні мемарыяльнага комплексу героям Дняпроўскай бітвы ў Лоеве. Варта ўзгадаць і выдатны досвед сумеснай працы будаўнікоў і школьнікаў, калі вучні абласнога цэнтра, а таксама Добрушскага, Веткаўскага і Гомельскага раёнаў бралі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол мемарыяла «Партызанская крынічка», — паведаміў Дзмітрый Мурашка. 

Старшыня галіновага прафсаюза лічыць, што вырашыць важную сацыяльную задачу — абудзіць цікавасць моладзі да ўдзелу ў працоўных акцыях — немагчыма без падтрымкі будаўнічай галіны. 

Разам з тым будаўнічая галіна — перспектыўны накірунак ў плане атрымання будучай прафесіі. 

— На Гомельшчыне штогод каля пяцісот выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі атрымліваюць свае першыя рабочыя месцы ў будаўнічых арганізацыях. На будаўнічыя прадпрыемствы рэгіёна размяркоўваюцца і маладыя спецыялісты з дыпломамі ВНУ — інжынеры-будаўнікі, геадэзісты, спецыялісты аддзела тэхнічнага кантролю і інжынеры-электроншчыкі, — адзначыў старшыня галіновага прафсаюза будаўнікоў. — Прыемна адзначыць, што падчас сустрэчы ў рамках Школы актыўнага грамадзяніна дзеці цікавяцца апошнімі дасягненнямі нашай краіны ў сферы будаўніцтва. Цікавяць, прынамсі, вучняў і пытанні жыллёвага будаўніцтва, дзяржаўнай палітыкі ў сферы ЖКГ.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі адзначылі цікавасць школьнікаў да сустрэч з экспертамі. Увогуле мерапрыемствы праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» дапамагаюць вучням абмеркаваць актуальныя грамадска-сацыяльныя тэмы. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».