Вы тут

Штогод 27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра


Штогод 27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра. Мастацтву, якое раскрывае душу чалавека, паказвае яму жыццё, людзей і падзеі з рознымі акцэнтамі, а таксама асобам, што служаць яму, будзе прысвечаны і тэматычны эфір на «Беларусь 3» у панядзелак.


Пра тэатр будуць распавядаць з самага ранку ў праекце «Дабраранак». Вечарам праект «Асобы» раскажа пра Уладзіслава Галубка. Адразу пасля ўбачым оперу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана (БТРК, 2022 г.). А пасля заканчэння «Калыханкі» на сацыякультурным тэлеканале пакажуць спектакль Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка» (БТРК, 2021 г.).

Працягнецца знаёмства з тэатральным мастацтвам і яго выдатнымі прадстаўнікамі і ў апошнія дні месяца. Так, 28 сакавіка ў праграме «Кадры жыцця» госцем будзе мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчык. Убачым у студыі праграмы таксама сцэнарыста, рэжысёра тэатра і кіно Аляксандра Карпава, акцёра тэатра і кіно Віктара Рыбчынскага і іншых. У вячэрнім эфіры пакажуць спектакль Тэатра-студыі кінаакцёра «Мікітаў лапаць», пастаўлены па п'есе М. Чарота. Значацца ў праграме да канца месяца і паказы такіх спектакляў, як пастаноўка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Адамавы жарты», спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Не пакідай мяне...» паводле Аляксея Дударава і спектакль «Сільва» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Не прапусціце сваю сустрэчу з тэатральным мастацтвам.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Тэатр і тыя, хто служыць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?