Вы тут

Антаніна Кошаль пераабрана старшынёй грамадскага аб’яднання


Антаніна Кошаль пераабрана старшынёй грамадскага аб’яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту».


«Гэта арганізацыя трымае ў тонусе»

Справаздачна-выбарная канферэнцыя прайшла ў Беларускім грамадскім аб’яднанні «Ветэраны фізічнай культуры і спорту». Падзея набыла асаблівую значнасць і таму, што сёлета арганізацыя, якая аб’ядноўвае маладых духам людзей, адзначае свой 20-ы юбілей. Галоўным пытаннем на парадку дня канферэнцыі сталі выбары новага старшыні. На адказную пасаду пераабрана алімпійская чэмпіёнка 1972 года, заслужаны трэнер БССР Антаніна Кошаль. 

«Вельмі важна, што з кожным годам наша арганізацыя расце. Людзі ўбачылі, што такая дзейнасць для іх цікавая, карысная і дае магчымасць заўсёды быць у страі, бо людзі спорту не могуць спакойна жыць на пенсіі, ім трэба пастаяна рухацца. У іх шмат энергіі, досведу, ведаў, якія яны хочуць і павінны перадаваць маладому пакаленню. Рух — гэта жыццё. Таму і далей будзем прасоўваць алімпійскі рух і задровы лад жыцця на карысць нашай краіны», — адзначыла Антаніна Уладзіміраўна. Яна падзякавала за падтрымку партнёрам і спонсарам арганізацыі — Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу, Міністэрству спорту і турызму, Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту, ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», першаму намесніку Адміністрацыі Прэзідэнта Максіму Рыжанкову асабіста. 

Сёння арганізацыя «Ветэраны фізічнай культуры і спорта» аб’ядноўвае 3460 чалавек з усёй краіны. І кожны з іх упэўнены: вельмі важна праз гады не губляць адносін са сваімі сябрамі і калегамі. 

«Наша ветэранская арганізацыя — гэта людзі, якія не пакінулі спорт, фізкультуру. І іх згуртаванне ў адзіны калектыў ветэранаў спорту гаворыць аб многім. Мы аддалі шмат сіл, намаганняў для таго, каб наш спорт развіваўся, каб беларускія маладыя спартсмены працягвалі традыцыі нас, першых чэмпіёнаў, якія пракладвалі дарогу на Алімп. Калі б мне было крыху менш гадоў, то я б сказала, што 20 гадоў для арганізацыі — гэта шмат. А зараз скажу, што не, усё толькі пачынаецца. Гэта для нас знакавая дата і будзем старацца не адседжвацца, а будзем і надалей рабіць карысныя справы на карысць нашага спорту і нашай краіны. Нам яшчэ шмат чаго трэба зрабіць», — падзялілася Алена Ваўчэцкая, алімпійская чэмпіёнка па спартыўный гімнастыцы 1964 года. 

Заслужаны трэнер Беларусі Рэгіна Пышнік заўважыла, што працаваць з ветэранамі няпроста, бо гэта людзі з устойлівымі поглядамі і характарамі. Але кожны ветэран фізічнай культуры і спорту ўмее працаваць у камандзе і будаваць адносіны з рознымі людзьмі. І вельмі важна, па яе словах, перадаць гэта моладзі: «Я як ветэран фізічнай культуры працую і ў федэрацыі баскетбола. Я імкнуся перадаваць маладому пакаленню ўсе свае веды. І хачу адзначыць, што маладое пакаленне прыслухоўваецца. Я заўсёды падказваю па-дзелавому, як належыць у спорце». 

Адказваючы на пытанне, ці патрэбна аб’яднанне ветэранаў фізічнай культуры і спорту, Дзмітрый Жоўнер, старшыня першаснай арганізацыі БГА «ВФКіС» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры параіў паглядзець у вочы спартыўных ветэранаў. «Гэта арганізацыя дапамагае адчуваць сябе ў тонусе. Вопыт нашых ветэранаў вельмі важны для моладзі, якая ідзе па іх шляху, памнажае іх дасягненні і гэтак жа пакарае спартыўныя вяршыні. Гэтая арганізацыя для нас вельмі важная. Яна гуртуе людзей, гуртуе нас, ветэранаў. Мы маем зносіны, сябруем, гэта надае нам сіл і энергіі. 20 гадоў — гэта юнацтва, яшчэ ісці наперад», — адзначыў ён. 

Сваю бадзёрасць і тонус ветэраны фізічнай культуры і спорту пакажуць на сваім галоўным экзамене, да якога актыўна рыхтуюцца — на традыцыйнай спартакіядзе. Сёлета ўжо дзевятая Спартакіяда ветэранаў фізічнай культуры і спорта: з 23 па 25 мая гэта мерапрыемства прыме Мінск. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».