Вярхоўны Суд сёння разглядае апеляцыю па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна, паведамляе БелТА.
Па крымінальнай справе выраблялася спецыяльная вытворчасць. Мінгарсуд 26 снежня ў дачыненні да абодвух фігурантаў вынес абвінаваўчы прысуд: па 12 гадоў калоніі. Герасімені прызначана адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, Апейкіну — у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Суд задаволіў грамадзянскія іскі ДУ «Белспортзабеспячэнне», а таксама Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор’я і Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту. З абвінавачаных вырашана салідарна спагнаць маёмасную шкоду: на карысць Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор’я — больш за Br22 150, ДУ «Белспортазабеспячэнне» — Br571 300, Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту — больш за Br86 650.
Як паведамлялася, Герасіменя і Апейкін стварылі незарэгістраванае ў Беларусі аб’яднанне «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці». Са жніўня 2020 года па 20 мая 2022 года праз СМІ і інтэрнэт распаўсюджвалі загадзя ілжывыя звесткі і выдумкі пра падзеі, якія адбываліся ў краіне, аб ходзе і выніках выбарчай кампаніі 2020 года.
Прэв’ю: БелТА
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.