Вы тут

Беларуская «маладзёжка» згуляе з андорцамі ў кваліфікацыі ЧЕ


Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) 24 сакавіка пачнуць выступленне ў адборачным турніры першынства Еўропы 2025 года, паведамляе БелТА.


Свой першы дамашні матч у кваліфікацыйнай групе G беларуская «маладзёжка» правядзе ў армянскім Армавіры супраць равеснікаў з Андоры (пачатак у 15.00, прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). У аўторак, 28 сакавіка, падапечныя Сяргея Ясінскага згуляюць у Афінах з камандай Грэцыі. У гэтай групе таксама выступяць футбалісты Партугаліі, Фарэрскіх астравоў і Харватыі.

Склады астатніх кваліфікацыйных груп:

А — Латвія, Італія, Ірландыя, Нарвегія, Сан-Марына, Турцыя;

В — Венгрыя, Бельгія, Іспанія, Шатландыя, Мальта, Казахстан;

С — Грузія, Швецыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Гібралтар, Малдова;

D — Польшча, Эстонія, Германія, Ізраіль, Балгарыя, Косава;

Е — Арменія, Чарнагорыя, Фінляндыя, Швейцарыя, Румынія, Албанія;

F — Украіна, Англія, Люксембург, Паўночная Ірландыя, Сербія, Азербайджан;

Н — Аўстрыя, Францыя, Славенія, Кіпр, Боснія і Герцагавіна;

I — Літва, Чэхія, Данія, Ісландыя, Уэльс.

Матчы групавога этапу завершацца ў кастрычніку 2024 года. У фінальную стадыю маладзёжнага Еўра непасрэдна трапяць пераможцы дзевяці груп і тры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Яшчэ 6 уладальнікаў другіх месцаў у лістападзе 2024 года разыграюць 3 астатнія пуцёўкі ў Славакію, якая летам 2025 года прыме фінальны турнір маладзёжнага кантынентальнага першынства.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.