Вы тут

Конкурс п’ес для тэатраў аб героях партызанскага і падпольнага руху ў гады вайны пройдзе ў Беларусі


Міністэрства культуры правядзе рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў аб героях партызанскага і падпольнага руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства, паведамляе БелТА.


Конкурс будзе праходзіць з 1 красавіка па 8 снежня. У ім могуць паўдзельнічаць грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прафесійна займаюцца літаратурнай і тэатральнай творчасцю і творчай работай якіх створана п’еса.

Работы, якія аўтары і аўтарскія калектывы будуць падаваць на конкурс, павінны быць арыгінальнымі творамі драматургіі на беларускай або рускай мовах, раней не мець сцэнічнай рэалізацыі. Яны павінны падыходзіць для пастаноўкі ў тэатрах драмы.

П’есы будуць ацэньвацца па такіх крытэрыях, як высокі мастацкі ўзровень, наяўнасць арыгінальных творчых ідэй, якія садзейнічаюць развіццю і папулярызацыі нацыянальнай тэатральнай творчасці.

Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікам неабходна прадставіць матэрыялы з 1 красавіка па 1 лістапада на электронны адрас rtbd@kultura.by.

Конкурс праводзіцца для захавання гістарычнай памяці аб партызанскім і падпольным рухах у Беларусі, уклад удзельнікаў якіх у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне прызнаны ва ўсім свеце, абагачэння рэпертуару рэспубліканскіх і мясцовых тэатраў спектаклямі ваенна-патрыятычнай тэматыкі па п’есах сучасных аўтараў, а таксама патрыятычнага выхавання грамадзян.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бальнічныя будуць лічыць па-новаму. Як зменяцца іх памеры?

Бальнічныя будуць лічыць па-новаму. Як зменяцца іх памеры?

Найперш мінімальная выплата па бальнічным вырасце ў тры разы.

Грамадства

Галіна Левіна: «Помнік Любові застаўся загадкай»

Галіна Левіна: «Помнік Любові застаўся загадкай»

Яна ўмее разглядзець у лініі ракі вечнасць – вобраз з яе верша.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.