Кітайскія ўлады патрабуюць ад Злучаных Штатаў спыніць правакацыі ў Паўднёва-Кітайскім моры. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Мінабароны КНР Тань Кэфэй, паведамляюць РИА Новости.
Амерыканскі ракетны эсмінец USS Milius 23 сакавіка, не атрымаўшы заведама дазволу Пекіна, увайшоў у акваторыю астравоў Сіша ў Паўднёва-Кітайскім моры. На наступны дзень баявы карабль ЗША зноў зайшоў у тэрытарыяльныя воды архіпелага Сіша.
Тань Кэфэй назваў такія дзеянні незаконнымі, падрываючымі стабільнасць і мір у Паўднёва-Кітайскім моры. Паводле слоў Кэфэя, такія крокі з’яўляюцца замахам на суверэнітэт і бяспеку КНР, а таксама парушаюць міжнароднае права.
«Патрабуем ад амерыканскага боку неадкладна спыніць такія правакацыйныя дзеянні, інакш ЗША будуць несці ўсю адказнасць за выкліканыя гэтым сур’ёзныя наступствы», — заявіў Кэфэй.
Ён таксама адзначыў, што кітайскія Узброеныя сілы прымуць усе меры для забеспячэння бяспекі Кітая і падтрымання стабільнасці ў Паўднёва-Кітайскім моры.
Спрэчкі наконт тэрытарыяльнай прыналежнасці асобных астравоў у Паўднёва-Кітайскім моры, у тым ліку Сіша, вядуцца ўжо многія гады. У апошні час непаразуменні па гэтым пытанні крыху змякчыліся. Гэтаму садзейнічала супрацоўніцтва краін у фармаце «Кітай — АСЕАН». Тым не менш ЗША прадаўжаюць абвастраць абстаноўку, перыядычна заходзячы ў акваторыю спрэчных астравоў.
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.