Вы тут

«Палац Незалежнасці паказвае, што беларусы здольныя на ўсё»


Спраўдзілася адна з мар некалькіх дзясяткаў актыўных школьнікаў з Брэсцкай вобласці — яны наведалі Палац Незалежнасці. Напрыканцы мінулага года яны ўдзельнічалі ў конкурсах, падчас якіх вывучалі выступленні Прэзідэнта, выбіралі самыя трапныя цытаты і аналізавалі іх значэнне. Таму магчымасць пабываць у залах, дзе гучаць гэтыя цытаты і прымаюцца найважнейшыя рашэнні, па прызнанні школьнікаў, стала для іх сапраўдным падарункам. Як вядома, па асабістым распараджэнні кіраўніка дзяржавы Палац Незалежнасці адкрыты для гасцей. Экскурсанатаў тут заўсёды рады бачыць, а такіх актыўных, ініцыятыўных і амбіціыйных — тым больш. 


Дарэчы, важнай часткай конкурса сталі і творчыя работы, у якіх маладыя людзі выкладалі свае погляды на ўдасканаленне пэўнай сферы грамадскага і палітычнага жыцця. Тым больш, што некаторыя з іх у будучым плануюць звязаць з гэтым сваё прафесійнае жыццё. «Я ўпершыню ўбачыў настолькі грандыёзны і масштабны будынак. Спадзяюся, у будучыні буду прыходзіць сюды на працу як палітык», — падзяліўся амбіцыямі Ілья Мядзвецкі, вучань дзявятага класа гімназіі горада Камянца. Паколькі вялікімі палітыкамі не становяцца, а нараджаюцца, у сваім юным узросце Ілья на важныя для краіны тэмы разважае як дарослы дасведчаны чалавек. Ну і атмасфера дапамагае. «У сваёй творчай рабоце я хацеў паказаць людзям, што мы павінны памятаць сваіх продкаў і не забываць аб іх вялікім ўкладзе ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Калі б не яны, мы б зараз не жылі пад мірным небам, спакойна б не жылі ў сваіх цудоўных гарадах, і наогул не факт, што існавалі б. Мы любім сваю краіну, свой родны горад, яны ў нас у сэрцы», — падкрэсліў будучы палітык. З ім пагадзіўся і яго аднакласнік Раман Алексяюк. «Беларусы ўсяго дасягаюць самастойна, яны разлічваюць толькі на сябе пры рашэнні нейкіх складаных пытанняў. Беларусы здольныя на ўсё. І мы гэта бачым у Палацы Незалежанасці. Я не чакаў такога вялікага маштабу, усёй раскошы. Гэта сапраўды грандыёзна. І вельмі прыемна, што гэта зроблена нашымі людзьмі». 

Насамрэч, з заламі Палаца Незалежнасці знаёмы кожны, хто цікавіцца жыццём краіны і глядзіць навіны. Але ж адна справа бачыць гэтыя інтэр’еры па тэлевізары ці на фотаздымках, а зусім іншая — ужывую. «Чаканні перасягнулі рэальнасць. Калі глядзіш па тэлевізары — уражвае, а калі бачыш ужывую, адучваеш зуісм іншыя эмоцыі, уражвае інтэр’ер, і атмасфера. Хочацца пабыць тут як мага даўжэй», — сказала Паліна Бурвіна, вучаніца Белавежскай сярэдняй школы Камянецкага раёна. 

Падчас экскурсіі гасцям расказваюць цікавую прыкмету: той, хто зробіць фатаграфію, у зале, дзе Прэзідэнт уручае дзяржаўныя ўзнагароды, абавязкова вернецца сюды за вялікай узнагародай. Памятны фотаздымак зрабіў кожны. «Я хачу, каб у будучыні мне тут уручылі дзяржаўную ўзнагароду і хачу паціснуць руку Прэзідэнту. Я ўдзельнічаю ў алімпіядах па англійскай і рускай мове, займаюся танцамі, вучуся на фізмаце і хачу паступіць у БДУІР. Спадзяюся, мае разнастайныя заняткі і цікаўнасць прывядуць мяне да мары», — адзначыла Ясенія Семенчук з Брэста.

Экскурсіі ў Палац Незалежнасці цікавыя і тым, што Палац — гэта не проста рабочая Рэзідэнцыя Прэзідэнта, і культурная пляцоўка. Адначасова з вялікімі палітычнымі мерапрыемствамі тут праходзяць і культурныя падзеі. Самыя папулярныя — выстаўкі сучасных беларускіх мастакоў. У лютым была прадстаўлена выстаўка «УМираТворение» мастака Міхаіла Крата. Невялікія вясковыя вуліцы, родныя беларускія пейзажы, з дзяцінства знаёмыя колеры — тое, што заўсёды адгукаецца ў сэрцы. Падчас гэтай экскурсіі школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з мастаком Міхаілам Кратом асабіста.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.