Вы тут

Міжведамасную рабочую групу створаць для рэалізацыі пагаднення паміж Беларуссю і РФ аб адзінай прамысловай палітыцы


Міжведамасная рабочая група будзе створана для рэалізацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Расіі аб адзінай прамысловай палітыцы. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў у Маскве на 10-м пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, паведамляе БелТА. 


У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, сустаршыня міжпарламенцкай камісіі ад беларускага боку Валерый Бельскі і намеснік старшыні Савета Федэрацыі Юрый Вараб’ёў.

Аляксандр Яфімаў нагадаў, што ў лістападзе 2021 года дэкрэтам Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы зацверджана праграма па фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Пры падрыхтоўцы гэтага дакумента бакі зыходзілі з неабходнасці стварэння і замацавання прававых умоў для ўзгаднення і рэалізацыі сумесных дзеянняў у сферы прамысловасці. У сувязі з гэтым падрыхтавана і падпісана два стратэгічна важныя для прамысловасці Саюзнай дзяржавы міжурадавыя пагадненні: аб прызнанні тэхналагічных аперацый і аб правядзенні адзінай прамысловай палітыкі. Цяпер Мінпрам і Мінпрамгандаль выпрацавалі дакладны механізм рэалізацыі падпісаных пагадненняў, які ажыццяўляецца праз узаемадзеянне адпаведных рабочых груп, створаных бакамі, інфармаваў намеснік міністра.

«Для дасягнення мэт падпісанага ў лютым 2023 года пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб адзінай прамысловай палітыцы вядзецца работа па стварэнні міжведамаснай рабочай групы і ўзгадняецца правядзенне яе пасяджэння ў бліжэйшы час», — удакладніў Аляксандр Яфімаў.

Асноўная мэта пагадненняў — забеспячэнне скаардынаванай работы галін прамысловасці дзвюх краін. Іх рэалізацыя дасць магчымасць стварыць адзіную прамысловую прастору і аб’яднаць матэрыяльны і інтэлектуальны патэнцыял прамысловых прадпрыемстваў, што асабліва актуальна ва ўмовах санкцыйнай палітыкі недружалюбных краін.

Намеснік міністра прамысловасці Беларусі адзначыў, што супрацоўніцтва прамысловых прадпрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў сферы кааперацыі мае доўгатэрміновы характар, асабліва ў сферы машынабудавання. «Сумеснае ўзаемадзеянне ў рамках падпісаных пагадненняў мы бачым у першую чаргу ў максімальным уключэнні ў кааперацыйны працэс прамысловых прадпрыемстваў дзвюх краін у мэтах павышэння імпартанезалежнасці і забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы, у выпрацоўцы эфектыўных механізмаў фінансавання і рэалізацыі такіх кааперацыйных праектаў, іх падтрымцы з боку дзяржавы, а таксама ў развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва», — рэзюмаваў Аляксандр Яфімаў.

Фота: Савет Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».