Вы тут

«Грамадства і дзяржава павінны працаваць разам». Бяляеў на «Заліковай размове» ў БДТУ


Наша задача цяпер — зрабіць так, каб наша грамадства і наша дзяржава, як дзве сілы, працавалі разам. Аб гэтым заявіў дэкан факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў у час «Заліковай размовы», сустрэча прайшла ў БДТУ, паведамляе БелТА.


У дыялогу ўдзельнічалі студэнцкі актыў БДТУ і навучэнцы пяці каледжаў — філіялаў універсітэта. Тэма мерапрыемства — «Эканоміка Беларусі і ўзаемадзеянне краіны з іншымі дзяржавамі ў сучасных умовах».

Аляксей Бяляеў нагадаў удзельнікам размовы, як мяняліся эканамічныя адносіны Беларусі з краінамі ў розныя гістарычныя перыяды. «У сённяшніх рэаліях наша дзяржава робіць усё магчымае, каб забяспечыць беларускаму народу камфортныя ўмовы для жыцця. Дзяржава хоча, каб мы жылі добра, яна не настроена на тое, каб пагаршаць жыццё грамадзян. І дзяржава пры гэтым зыходзіць з існуючых магчымасцей і існуючых рэсурсаў. Ва ўмовах, калі нам гэтыя рэсурсы штучна абмяжоўваюць знешнія сілы, адкрыта перашкаджаюць нам і замахваюцца на нашу бяспеку», — адзначыў ён.

Дэкан упэўнены: беларускае грамадства і дзяржава — дзве сілы, якія павінны працаваць разам. Задача праекта не толькі праінфармаваць моладзь наконт бягучай абстаноўкі ў краіне, але і атрымаць ад яе зваротную сувязь. «Дзяржава нас слухае і чуе. І тое, што нас адправілі цяпер да моладзі крыху навучыць, расказаць, гэта таксама зроблена менавіта для таго, каб наша краіна была адзінай», — падкрэсліў Аляксей Бяляеў.

У Беларусі праходзіць інфармацыйна-асветны праект для студэнцкай і навучэнскай моладзі «Заліковая размова». У рамках праекта на базе ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі са студэнтамі ВНУ і навучэнцамі каледжаў вядомыя палітолагі, кіраўнікі і палітычныя аглядальнікі вядучых СМІ краіны, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса і грамадскіх арганізацый праводзяць сустрэчы з моладдзю ў фармаце адкрытага дыялогу.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.