Вы тут

Зборная Беларусі па хакеі ў маі правядзе восем матчаў з камандай Расіі U25


Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ў маі правядзе серыю таварыскіх матчаў супраць каманды Расіі, складзенай з гульцоў не старэйшых за 25 гадоў, паведамляе БелТА.


Паводле заявы Федэрацыі хакея Расіі, серыя таварыскіх гульняў адбудзецца ў мэтах умацавання супрацоўніцтва паміж дружалюбнымі краінамі, а таксама ў рамках падрыхтоўкі хакеістаў ва ўмовах палітычнай ізаляцыі ад галоўных міжнародных стартаў.

Турнэ нацыянальнай зборнай Беларусі пройдзе з 2 па 16 мая, нашай зборнай трэба будзе згуляць з камандай Расіі U25 па два матчы ў Чэлябінску (2 і 3 мая), Туле (12 і 13 мая) і Мінску (15 і 16 мая), яшчэ адна сустрэча адбудзецца ў Краснаярску (9 мая). Каманда Расіі U25 — новы праект ФХР, накіраваны на павелічэнне папулярнасці хакея і прыцягненне дадатковай увагі да сістэмы зборных Расіі.

Акрамя таго, у перыяд з 5 па 7 мая ў Астане пройдзе таварыскі турнір трох краін, у якім зборная Беларусі па разе сустрэнецца з камандамі Расіі і Казахстана. Час пачатку матчаў будзе вызначаны пазней.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».