Вы тут

Беларусь сёння далучыцца да экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі»


Беларусь 25 сакавіка далучыцца да экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі», паведамляе БелТА.


«Далучыцца да акцыі можа кожны, проста адключыўшы святло і электрапрыборы на адну гадзіну з 20.30 да 21.30. Акцыя праводзіцца не толькі для эканоміі электраэнергіі. Яе асноўная задача — прыцягнуць увагу да наступстваў змены клімату і неабходнасці адказных адносін да прыроды і прыродных рэсурсаў», — распавяла начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем зямель, лясоў, жывёльнага і расліннага свету Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Шамянкова.

Беларусь далучаецца да акцыі 15-ы раз. Толькі ў сталіцы будзе адключана падсвятленне такіх знакавых аб’ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Беларускі дзяржаўны цырк, Вялікі тэатр, стадыён «Дынама», гандлёвы цэнтр «Галерэя Мінск», спартыўны комплекс «Мінск-Арэна» і іншых. «Лёгка адключыць святло і электрапрыборы на адну гадзіну, але гэта паказвае гатоўнасць кожнага мяняць свае штодзённыя звычкі на карысць нашай планеты», — адзначыла спецыяліст.

Упершыню такое мерапрыемства было праведзена ў аўстралійскім Сіднэі 31 сакавіка 2007 года. Ужо праз год акцыю падтрымалі 35 дзяржаў і больш за 400 гарадоў. Беларусь далучылася да мерапрыемства ў 2009 годзе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.