Вы тут

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг турніру ў Маямі


У ЗША працягваецца адзін з самых прэстыжных турніраў у календары Жаночай тэніснай асацыяцыі — Адкрыты чэмпіянат Маямі, паведамляе БелТА.


Мінулай ноччу дэбютны матч на Miami Open-2023 правяла Арына Сабаленка, якая стартавала на турніры адразу з другога раўнда. Першай саперніцай беларускі стала Шэлбі Роджэрс з ЗША. У кожным з сэтаў беларуска зрабіла два брэйкі, аддаўшы амерыканцы толькі па адным гейме на сваёй падачы. У выніку перамогі Сабаленкі з лікам 6:4, 6:3, на стадыі 1/16 фіналу Арына 26 сакавіка сустрэнецца з Марыяй Боўзкавай з Чэхіі. Напярэдадні ў трэці круг турніру ў Маямі выйшла і наша Вікторыя Азаранка, якая на гэтым этапе ўжо сёння згуляе супраць Магды Лінет з Польшчы.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч выступленні на Miami Open завяршыла. У матчы 1/32 фіналу наша тэнісістка ў дзвюх партыях прайграла чэшцы Барбары Крэйчыкавай (3:6, 2:6). Таксама з мужчынскага турніру, які праходзіць у Маямі паралельна, вылецеў наш Ілья Івашка: у другім раўндзе беларус не справіўся з 4-м нумарам сусветнага рэйтынгу Касперам Руудам з Нарвегіі (2:6, 3:6).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.