Вы тут

Юбілейная Міжнародная выстаўка «Адпачынак-2023» пройдзе ў Мінску 13-15 красавіка


У 25-ы раз форум збярэ на адной пляцоўцы ключавых ігракоў турыстычнай індустрыі. У яго праграме будуць прадстаўлены падзейны і індустрыяльны, медыцынскі і гастранамічны, экстрэмальны і спартыўны турызм, адукацыя і падрыхтоўка кадраў для сферы турызму, digital-тэхналогіі і новыя турыстычныя брэнды. 


За тры выставачныя дні свой турыстычны патэнцыял, новыя праграмы і прапановы прадэманструюць больш як 100 экспанентаў: тураператары, санаторыі, аграсядзібы, медыцынскія і SPA-цэнтры, гатэлі, гасцініцы і загарадныя комплексы, а таксама страхавыя і транспартныя кампаніі.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з рознабаковымі магчымасцямі пляжнага, санаторна-курортнага, гарналыжнага, рэлігійнага, прамысловага і многіх іншых відаў турызму. 

Ці ведалі вы, што ў Беларусі больш за 3000 аграсядзіб? І кожная з іх па-свойму ўнікальная і непаўторная. На выставе аграэкатурызм будзе прадстаўлены вялікай колькасцю ўдзельнікаў: адны — запросяць на летнюю рыбалку або конную прагулку, другія — раскажуць сакрэты прыгатавання старажытнай беларускай стравы, трэція — папараць у сапраўднай рускай лазні. 

Спецыялісты ў сферы турызму і актыўнага адпачынку падкажуць, як займальна правесці водпуск, не выязджаючы за межы Беларусі. 

Праграмы прамысловага турызму прадставяць адразу некалькі найбуйнейшых прадпрыемстваў нашай краіны. Таксама на выстаўцы разгорнецца рамесны кірмаш, удзел у якім прымуць майстры з розных куткоў нашай краіны.

Міжнародны статус форуму сёлета падтрымаюць адразу некалькі замежных краін-удзельніц, сярод якіх Расійская Федэрацыя, Куба, Індыя. 

На выставе «Адпачынак-2023» запланавана таксама насычаная дзелавая праграма: круглыя сталы, семінары, практычныя кейсы…

Што новага адбылося за год на рынку ўнутранага турызму, раскажуць у рамках прэзентацыі «Пазнай Беларусь». Падчас круглага стала «Стан і перспектывы развіцця падзейнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь» спікеры і ўдзельнікі абмяркуюць напрамкі турызму, у якіх усе турпаездкі прымеркаваны да нейкіх займальных падзей.

Не менш цікавай будзе прэзентацыя новых аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры, падрыхтаваная Дэпартаментам па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Адным з найважнейшых мерапрыемстваў дзелавой праграмы будзе семінар-практыкум «Адукацыйны турызм як важны рэсурс выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей і моладзі», арганізатарам якога выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Выстаўка «Адпачынак-2023» пройдзе 13-15 красавіка ў Мінску, у Палацы спорту ( праспект Пераможцаў, 4). 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».