Вы тут

Беларускія баксёры заваявалі тры залатыя медалі на турніры ў Бішкеку


У сталіцы Кыргызстана Бішкеку завяршыўся міжнародны турнір памяці Героя Савецкага Саюза Дуйшэнкула Шапокава, паведамляе БелТА.


Удзел у спаборніцтвах прынялі спартсмены з шасці краін — Беларусі, Кыргызстана, Казахстана, Манголіі, Узбекістана і Рэспублікі Карэя, якія вызначалі наймацнейшых у 13 вагавых катэгорыях. Па выніках турніру Беларускія баксёры заваявалі чатыры ўзнагароды: тры залатыя і адну бронзавую. Напярэдадні ўладальнікам медаля за трэцяе месца стаў Дзяніс Салоцкіх (вагавая катэгорыя да 51 кг), які ў паўфінале раздзельным рашэннем суддзяў саступіў узбеку Абдумажыду Маннопаву.

У Бішкеку 25 сакавіка адбыліся фінальныя баі. Пераможцам мемарыяла Шопакава ў вазе да 48 кг стаў Яўген Кармільчык, які адолеў прадстаўніка краіны-гаспадыні Анварыджона Ходжыева. Золата ў катэгорыі да 80 кг выйграў Аляксей Алфёраў, які ў вырашальным паядынку быў мацнейшы за кыргызстанца Амурбека Бекжыгіта. І, нарэшце, у фінале турніру да 92 кг наш Уладзіслаў Смяглікаў перамог яшчэ аднаго мясцовага атлета Бакіта Тактасуна.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».