Участак у Белавежскай пушчы прададзены на аўкцыёне за рэкордную цану. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале #1регион, паведамляе БелТА.
Гаворка аб зямельным участку плошчай 0,1902 га, размешчаным у вёсцы Абрамава Камянецкага раёна. Ён апынуўся самым запатрабаваным на аўкцыёне па продажы такіх участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян, па гэтым лоце было пададзена дзевяць заявак. Таргі правялі ў Камянцы 21 сакавіка.
Вядома, што пачатковая цана ўчастка складала Br874, 92, а цана рэалізацыі перавысіла яе ў 45 з лішнім разоў і склала Br40 тыс. Тэрыторыя прызначаецца для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома.
Прэв’ю: БелТА
Дзяцінства — найлепшая краіна.
Тэхналогіі, што накормяць.
Гісторыя сям'і Шамехіных.