Супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемства «Мінсккамунцепласетка» ўшаноўвалі ў сталіцы напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Цырымонія ўзнагароджання і святочны канцэрт адбыліся ў Малой зале Палаца Рэспублікі. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун. Ён выйшаў на сцэну з прыемнай місіяй: уручыць шэрагу прадстаўнікоў прадпрыемства заслужаныя ўзнагароды.
Ганаровай граматай Мінгарвыканкама заахвочаны слесар па абслугоўванні цеплавых пунктаў 4-га разраду абаненцкай службы Анатоль Сафронаў. Падзякай Мінгарвыканкама адзначаны шэсць чалавек. Гэта майстар па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання службы электрагаспадаркі Аляксандр Надомін, вядучы інжынер аддзела капітальнага будаўніцтва Ігар Таміловіч, начальнік сектара планава-эканамічнага аддзела Алена Аленнікава, начальнік аддзела кадраў Марыя Стэсік, слесар па абслугоўванні абсталявання электрастанцый 3-га разраду раёна цеплавых сетак № 6 Анатоль Ільмоўскі і электрагазазваршчык 6-га разраду аварыйна-рамонтнай службы Ігар Грынкевіч.
Дзяцінства — найлепшая краіна.
Тэхналогіі, што накормяць.
Гісторыя сям'і Шамехіных.