Вы тут

Лукашэнка назваў перспектыўныя сферы для пашырэння супрацоўніцтва з Бангладэш


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдула Хаміда і ўвесь народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За апошнія гады ваша прыгожая краіна дасягнула істотных вынікаў у эканамічным развіцці і сацыяльным пераўтварэнні. Павышэнне ўзроўню дабрабыту насельніцтва, пераадоленне беднасці, удасканаленне структур вытворчасці і спажывання, а таксама ўкараненне інавацый ва ўсіх сферах дзейнасці з'яўляюцца відавочным доказам эфектыўнасці курсу, які выбраў урад Народнай Рэспублікі Бангладэш», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дыялог паміж Мінскам і Дакай грунтуецца на трывалым падмурку ўзаемапавагі, даверу і зацікаўленасці ў далейшым умацаванні беларуска-бангладэшскага палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

"Перакананы, нягледзячы на значную геаграфічную аддаленасць, мы здолеем знайсці шляхі пашырэння двухбаковых сувязей, у першую чаргу ў сферах прамысловай кааперацыі, машынабудавання, электратранспарту, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдулу Хаміду добрага здароўя і шчасця, а народу Бангладэш — прагрэсу і працвітання.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».