У беларускай хакейнай экстралізе стартавала паўфінальная стадыя розыгрышу Кубка Прэзідэнта, паведамляе БелТА.
У паўфінал экстралігі выйшлі дзеючыя чэмпіён і віцэ-чэмпіён краіны «Металург» і «Юнацтва», а таксама першая і другая каманды мінулага рэгулярнага сезона «Шахцёр» і «Нёман». Як і ў мінулым годзе, сапернікам салігарчан па дадзенай стадыі сталі хакеісты жлобінскага клуба. Год таму ў паўфінальнай серыі паміж «гарнякамі» і «ваўкамі» запатрабаваліся ўсе сем матчаў, тады перамогу атрымаў «Металург».
Пачатак цяперашняй дуэлі застаўся за гульцамі «Шахцёра». Лік у першым паядынку быў адкрыты толькі на экватары сустрэчы, калі вызначыўся форвард салігарчан Міхаіл Шалагін. Праз тры хвіліны нападаючы гасцей Аляксей Маструкоў аднавіў парытэт — у выніку лічбы 1:1 пратрымаліся на табло амаль паўтара перыяду. Здавалася, справа набліжаецца да авертайму, але за 4 хвіліны да сірэны Арцём Дзямкоў прынёс «Шахцёру» стартавую перамогу — 2:1. Наступны матч каманды правядуць таксама ў Салігорску 28 сакавіка, далей серыя пераедзе ў Жлобін, дзе сапернікі згуляюць 30 сакавіка і 1 красавіка.
Другую паўфінальную пару Кубка Прэзідэнта склалі «Нёман» і «Юнацтва», гэтая серыя да чатырох перамог стартуе ў Гродне заўтра (пачатак першай гульні — у 19.30). Наступныя матчы ў «беларускім класіка» пройдуць 29 і 31 сакавіка, а таксама 2 красавіка.
Прэв’ю: pixabay.com
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.