Баскетбалісты «Мінска» завяршылі выступленне ў чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ сезона 2022/2023, паведамляе БелТА.
Апошнім сапернікам падапечных Расціслава Вергуна ў сезоне стала «Астана», сустрэча каманд са сталіц Беларусі і Казахстана адбылася ў Мінску. Першую палову матча нашы баскетбалісты правялі не занадта ўдала: стартавую чвэрць наша каманда прайграла з розніцай «мінус 9» (21:30), да вялікага перапынку адставанне гаспадароў паркета вырасла да 11 ачкоў (37: 48).
Аднак у наступным адрэзку ход паядынку змяніўся кардынальным чынам: беларусы выйгралі трэцюю чвэрць з дваццаціачкавай перавагай і захапілі лідарства ў матчы (62:53). У заключнай 10-хвілінцы мінчанам заставалася толькі ўтрымаць перавагу, што яны і зрабілі, нават нарасціўшы адрыў. Выніковы лік — 84:69 на карысць сталічнага клуба.
Гэтая перамога стала для «Мінска» усяго трэцяй у 32 матчах сезона Адзінай лігі ВТБ. У турнірнай табліцы чэмпіянату нашы баскетбалісты занялі апошняе 12-е месца.
Прэв’ю: pixabay.com
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.