Вы тут

Студэнты і маладыя навукоўцы паўдзельнічаюць у першай рэспубліканскай алімпіядзе па траўматалогіі і артапедыі


У Беларусі 6 і 7 красавіка пройдзе першая рэспубліканская алімпіяда студэнтаў і маладых навукоўцаў па траўматалогіі і артапедыі, паведамляе БелТА.


Удзельнікамі стануць студэнты 4-6-х курсаў, якія навучаюцца ў медыцынскіх вну па такіх спецыяльнасцях, як «лячэбная справа» і «педыятрыя». Акрамя пытанняў па траўматалогіі і артапедыі, дадаткова могуць быць уключаны пытанні па лабараторнай і інструментальнай дыягностыцы, паталагічнай анатоміі, анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Базамі для правядзення алімпіяды стануць РНПЦ траўматалогіі і артапедыі і БДМУ.

Адборачны этап алімпіяды праходзіў у дыстанцыйным фармаце, дзецям трэба было вырашыць заданні ў рэжыме анлайн. Заключны этап спаборніцтва складаецца з двух тураў. Першы ўключае конкурсы сітуацыйных задач і даследчых работ. Конкурс сітуацыйных задач прадугледжвае разбор клінічнай сітуацыі: ацэнку клінічных дадзеных, абгрунтаванне дыягназу, выбар і абгрунтаванне лячэбна-дыягнастычнай тактыкі. Конкурс даследчых работ — прэзентацыю даследавання ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Другі тур заключнага этапу алімпіяды прадугледжвае конкурс практычных навыкаў і фінальны — «Пытанне — адказ». Удзельнікам неабходна прадэманстраваць камунікатыўныя навыкі пры працы з пацыентам, правесці фізікальны агляд, абгрунтаваць выбар лабараторна-інструментальнага абследавання.

Пераможцу заключнага этапу алімпіяды вызначаць па агульнай суме балаў за ўсе конкурсы першага і другога тураў. Пераможцы алімпіяды будуць мець перавагу ў праходжанні інтэрнатуры на базе РНПЦ траўматалогіі і артапедыі і запрошаны для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных, даследчых мерапрыемствах у галіне траўматалогіі і артапедыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.