Вы тут

У Гомелі матацыкліст стаў на задняе кола — на яго складзеныя адміністрацыйныя пратаколы


У Гомелі на матацыкліста-парушальніка складзена два адміністрацыйныя пратаколы, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.


Супрацоўнікі ДАІ падчас нясення службы на вуліцы Барыкіна заўважылі, што на скрыжаванні пры ўключэнні зялёнага сігналу святлафора матацыкліст стаў на задняе кола, што катэгарычна забаронена ПДР. Таксама ён разагнаўся да 130 км/г.пры гэтым матацыкліст ехаў разам з дзяўчынай. На парушальніка складзена два адміністрацыйныя матэрыялы, а матацыкл дастаўлены на ахоўную стаянку.

А ў вёсцы Рудня Марымонава супрацоўнікі ДАІ падалі матацыклісту сігнал аб прыпынку, але ён яго праігнараваў. Кіроўца паспрабаваў уцячы ад пераследу, але беспаспяхова. У выніку на бяспраўніка, які між тым кіраваў матацыклам без моташлема, складзены шэраг адміністрацыйных матэрыялаў.

Кіроўцы мотатранспарту знаходзяцца на кантролі супрацоўнікаў ДАІ. У працы з імі акцэнт зроблены на фарміраванні ўзаемаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.