Вы тут

Меркаванне: размяшчэнне ядзернай зброі робіць Беларусь зусім іншым гульцом у свеце


Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі робіць Беларусь зусім іншым гульцом у свеце, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ расійскі журналіст Вадзім Манукян.


«Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі робіць Беларусь зусім іншым гульцом у свеце. Раней ЗША лічылі, што яны могуць размяшчаць сваю ядзерную зброю дзе заўгодна, каб скарачаць падлётны час, усім зразумела, што да тэрыторыі Расіі, да тэрыторыі яе саюзнікаў. А сёння гэтая сітуацыя рэзка змяняецца, таму што Беларусь знаходзіцца зусім побач з краінамі НАТА», — сказаў Вадзім Манукян.

Як дапоўніў вайсковы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай, размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — мера вымушаная. «А мы бачым, як складваецца ваенна-палітычнае становішча ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Ужо больш за год ідзе ўзброены канфлікт ва Украіне. Краіны Захаду актыўна дапамагаюць узбраеннем, ваеннай тэхнікай Украіне. Больш за тое, цяпер стаіць пытанне аб пастаўках боепрыпасаў з уранавымі наканечнікамі. Гэта, вядома, не зброя масавага паражэння, але тым не менш гэта чарговы крок на эскалацыю канфлікту, — падкрэсліў аналітык. — Тое, што расійская тактычная ядзерная зброя можа быць размешчаная ў Беларусі, накіраваная ў першую чаргу на забеспячэнне бяспекі як самой Беларусі, так і Саюзнай дзяржавы».

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Спорт

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.