Вы тут

Да канца 2024-га зарадныя электрастанцыі ў Беларусі мадэрнізуюць


Сёлета MALANKA плануе аснасціць 250 зарадных станцый па ўсёй краіне, 50 з якіх — у сталіцы, канэктарамі для зарадкі кітайскіх электракараў у адпаведнасці з раз’ёмам GB\T. Мадэрнізацыю ў кампаніі тлумачаць попытам на зарадку кітайскіх электрааўто, які расце, і плануюць завяршыць яе да канца 2024-га.


Электразаправачныя станцыі, якія маюць найбольшую цікавасць і загружанасць у карыстальнікаў, а таксама станцыі, якія змешчаны ўздоўж дарог, якія звязваюць сталіцу і рэгіянальныя цэнтры, будуць аснашчаны GB\T-канэктарамі ў першую чаргу (да канца 2024 года), сцвярджаюць у кампаніі.

— Усе новыя станцыі, якія будуюцца ці адкрываюцца сёлета, будуць аснашчаны GB\T-канэктарамі, што дазволіць вырашыць пытанне зарадкі кітайскіх аўто, — паведаміў намеснік генеральнага дырэктара аб’яднання «Беларуснафта» Андрэй Коцік. — Гэта таксама дазволіць спрасціць працэс і адмовіцца ад нестабільных і дарагіх перахаднікоў.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.