Вы тут

Наведванне памятных мясцін і музеяў прапануе Мінадукацыі ў дні вясенніх канікулаў


Наведванне памятных мясцін, музеяў і прадпрыемстваў прапануюць школьнікам у дні вясенніх канікулаў з 26 сакавіка па 2 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


Фота: БелТА.

Адзначаецца, што ў кожнай установы адукацыі свой план актыўнага адпачынку, аздараўлення і развіцця дзяцей. Пры гэтым асноўная ўвага ўдзелена стварэнню ўмоў для развіцця асобы кожнага навучэнца, раскрыццю яго патэнцыяльных здольнасцей.

Пры планаванні выхаваўчай работы ў школах педагогі кіраваліся календаром дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат. Напрыклад, у сувязі з 80-годдзем са дня трагедыі ў Хатыні навучэнцам прапанавана наведаць мемарыяльны комплекс «Хатынь», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама яго філіялы — ваенна-гістарычны комплекс «Старая граніца», філіял помніка воінам-інтэрнацыяналістам «Востраў Мужнасці і Смутку». У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» юнакі і дзяўчаты змогуць наведаць выстаўку «Барвовы рубеж», прысвечаную падзеям Ржэўскай бітвы (8 студзеня 1942 года — 31 сакавіка 1943 года).

У Сусветны дзень тэатра 27 сакавіка для наведвання адкрыты лепшыя тэатры краіны: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета (Мінск), Гродзенскі абласны драматычны тэатр, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, Магілёўскі драматычны тэатр.

Школы актывізуюць узаемадзеянне з гарадскімі (раённымі) цэнтрамі экалогіі, турызму і краязнаўства. Будзе арганізавана работа праекта «Зялёныя школы», міжнароднага праекта «Экашколы», праведзены экалагічныя прагулкі на прыродзе. Усе гэтыя мерапрыемствы прымеркаваны да міжнароднага свята — Дня абароны Зямлі, які штогод адзначаецца 30 сакавіка.

Стартуе анлайн-праект для піянераў і акцябрат «Піянерскае даручэнне». На працягу вясенніх канікулаў дзецям трэба будзе выканаць сем піянерскіх даручэнняў, папоўніўшы скарбонку добрых спраў дружыны. Юнакі і дзяўчаты разам паклапоцяцца аб экалогіі, арганізуюць сямейнае свята, дапамогуць маючым патрэбу. Сем самых актыўных удзельнікаў атрымаюць памятныя прызы ад ГА «БРПА».

Насычаную праграму прапануе і Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк. Школьнікі ўбачаць калекцыю экспанатаў, якія даюць магчымасць проста і даступна расказаць падлеткам аб тым, як арганізаваны навакольны свет і чаму важна яго берагчы. Навучэнцам 1-4 класаў прапануюць наведаць аглядную і тэматычную экскурсіі па выставачных экспазіцыях, навучэнцам 4-8 класаў — тэматычную экскурсію па выставачных экспазіцыях з элементамі інтэрактыўнай гульні, а навучэнцам 8-11 класаў — экскурсію па выставачных экспазіцыях з элементамі інтэрактыўнай гульні-квэста Station-Innovation.

Традыцыйна школьнікаў запрашаюць у лагеры з дзённым знаходжаннем, дзе на вясенніх канікулах змогуць адпачыць больш за 60 тыс. дзяцей.

Акрамя таго, у дні школьных канікулаў пройдуць дні адкрытых дзвярэй ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, прафарыентацыйныя адукацыйныя экскурсіі на заводы і прадпрыемствы.

Навучэнцаў таксама будуць актыўна прыцягваць да заняткаў фізічнай культурай. Яны паўдзельнічаюць у фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах, наведаюць спартыўныя залы ўстаноў адукацыі і фізкультурна-аздараўленчыя комплексы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».