У ЗША працягваецца адзін з самых прэстыжных турніраў у календары Жаночай тэніснай асацыяцыі — адкрыты чэмпіянат Маямі, паведамляе БелТА.
Мінулай ноччу свой паядынак трэцяга круга правяла адзіная прадстаўніца Беларусі Арына Сабаленка, якая засталася ў жаночай сетцы. Саперніцай нашай тэнісісткі стала Марыя Боўзкава з Чэхіі. Паядынак падоўжыўся ўсяго 68 хвілін — Сабаленка разграміла Боўзкаву з лікам 6:1, 6:2 і прайшла ў чацвёрты раўнд турніру. За выхад у чвэрцьфінал Miami Open Арына паспрачаецца з яшчэ адной чэшскай спартсменкай Барбарай Крэйчыкавай, якая раней выбіла з барацьбы за тытул беларуску Аляксандру Сасновіч. Матч 1/8 фіналу Сабаленка — Крэйчыкава адбудзецца бліжэйшай ноччу.
Раней выступленне на адкрытым чэмпіянаце Маямі завяршыла другая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка. У матчы трэцяга круга наша тэнісістка ў трох сэтах прайграла Магдзе Лінет з Польшчы — 6:7, 6:2, 4:6.
Прэв’ю: pixabay.com
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.