Вы тут

Прамую лінію з жыхарамі вобласці правёў Юрый Шулейка


За тры гадзіны ў суботу з кіраўніком вобласці пагаварылі 37 жыхароў гарадоў і вёсак. Частку ўзнятых праблем губернатар паабяцаў вырашыць аператыўна, на іншыя патрэбны час для дадатковага вывучэння. Тыя з пытанняў, якія пакуль нельга вырашыць, узятыя на заметку службовымі асобамі. 


Фота: ТГ-канал Брэсцкага аблвыканкама.

Варта сказаць, што на кожнай прамой лініі так ці іначай гучыць дарожнае пытанне. Не стаў выключэннем і тэлефонны дыялог мінулага тыдня. Адзін з першых зваротаў датычыў дарогі ппобач з картынгавым стадыёнам у мікрараёне Чырвоны Двор у Брэсце. Гэтыя 800 метраў гравейкі на гарадской ускраіне даўно з’яўляюца галаўным болем для жыхароў прыватнага сектара і бліжэйшых садовых таварыстваў. Грэйдар прыходзіць сюды пасля таго, як людзі літаральна абарвуць тэлефоны, а многія на працу дабіраюцца кожны дзень, дзяцей возяць з школу, садок, пажылых бацькоў у паліклініку... Губернатар абяцаў паспрыяць з добраўпарадкаваннем названага кавалка дарогі. 

З вёскі Куршынавічы Ляхавіцкага раёна таксама тэлефанавалі наконт паляпшэнння дарогі. Жыхарка вёскі, якая дазванілася, лічыць, што вуліцу трэба заасфальтаваць, іначай змагацца з пылам, які ўздымае грузавы транспарт летам, проста немагчыма. Кіраўнік вобласці абяцаў падчас рабочай паездкі зазірнуць у вёску, каб разабрацца з сітуацыяй на месцы. 

А вось у Баранавічах пасля просьбаў і зваротаў капітальны рамонт адной з вуліц не так даўно правялі. Гараджанін пазваніў, каб выказаць падзяку. Паводле яго слоў, раней праезная частка была такой, што ні праехаць, ні прайсці, а цяпер людзі не нарадуюцца. «Для нас гэта прыклад сапраўднага клопату пра людзей» — падсумаваў аўтар званка з Баранавічаў. 

Паступалі званкі таксама наконт вясновага добраўпарадкавання, вывазу бытавых адходаў, але ж дарогі і аўтамабільныя зносіны былі на першым месцы па колькасці зваротаў. Напрыклад, брастаўчанін заўважыў, што на адным з мастоў нанеслі новую дарожную разметку, а старую не прыбралі. Вядомая справа, што ў такім выпадку можа ўзнікнуць небяспечная блытаніна. Заяўніку падзякавалі за пільнасць, а хібы, вядома, выправяць. 

Зайшла размова і пра самую складаную праблему дарожнага жыцця ваколіцы абласнога цэнтра — чаргу велікагрузаў да пагранперахода Казловічы. У розныя гады тут ўзнікалі чэргі рознай працягласці, але такога, як цяпер, яшчэ дакладна не было. Зараз шарэнга фур на дарозе М1 дасягае 30 кіламетраў, машыны стаяць ад Камянецкага кольца да вёскі Федзькавічы Жабінкаўскага раёна. Юрый Шулейка нагадаў, што праблема створана найперш маруднай работай польскага боку, нашы памежныя і мытныя службы працуюць у ранейшым рэжыме. Губернатар адзначыў, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем мясцовых органаў улады. Да машын падвозіцца пітная вада, устаноўлены біятуалеты, хутка будзе хадзіць аўтакрама. 

Паводле слоў кіраўніка вобласці, ДАІ падтрымлівае парадак, арганізавана расстаноўка машын такім чынам, каб не перашкаджаць астатняму руху. Але ж і некаторыя вадзіцелі не жадаюць прытрымлівацца вызначанага парадку, вылучаюць неабгрунтаваныя прэтэнзіі. Асабліва гэта датычыць замежных кіроўцаў, ім не лішне будзе нагадваць, па чыёй ініцыятыве закрытыя іншыя пункты пропуску, хто ператварыў пераход Казловічы-Кукурыкі ў адзінае акно на заходняй мяжы.

Паводле прыблізных падлікаў, штодзень цяпер у чарзе на перасячэнне мяжы стаіць не менш за 1200 фур. Гэта вялікая праблема ў тым ліку і дарожнага руху. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».