Вы тут

На святкаванні дня горада ў Брэсце прэзентуюць новыя духі «Брэст»


На святкаванні дня горада ў Брэсце 28 ліпеня абяцаюць прэзентацыю новага парфумы пад назвай «Брэст» — пра гэта паведаміў падпісчыкам свайго тэлеграм-канала Аляксандр Рагачук.


Стваральнік парфума Улад Рэкуноў, аўтар соцень новых пахаў, вучань вядомай Сафіі Ходаш-Гройсман, «каралевы кветак» парфумнага свету. Майстар водараў узяўся за распрацоўку новых духоў пасля вывучэння гісторыі і культуры Брэста. Усяго ў працэсе работы было створана шэсць узораў пахаў, з якіх прадстаўнічая камісія выбрала адзін. Зараз дызайнеры працуюць над выглядам флакона і ўпакоўкай новых духоў. Мэр Брэста абяцае на Дзень горада цэлае парфумернае шоу, а госці павязуць з сабой не толькі ўражанні ад свята, але і новыя духі на ўспамін пра горад.

Кажуць, што прысвячаць водар парфумнай вады і духоў гарадам у свеце даволі распаўсюджаная практыка. Свае парфумы маюць Парыж, Рым, Токіо, Лондан, Нью-Йорк, шмат іншых гарадоў. А вось у Беларусі такіх прыкладаў няма, таму Брэст будзе першым.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Рагачука

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.