Вы тут

Кіраўнік МЗС Зімбабвэ: з Беларуссю склаліся цудоўныя адносіны, яны маюць вялікія перспектывы ў гандлі і інвестыцыях


Паміж Беларуссю і Зімбабвэ склаліся цудоўныя адносіны, якія мацнеюць. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрык Шава па выніках сустрэчы ў Мінску з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Алейнікам, перадае БелТА.


Фрэдэрык Шава падкрэсліў важнасць праведзенага сёлета гістарычнага візіту ў Зімбабвэ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Па выніках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Зімбабвэ ўрадам зацверджана дарожная карта па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцеў. Дакумент уключае 65 мерапрыемстваў у розных сферах: палітыка-дыпламатычнай, гандлёва-эканамічнай, сельскагаспадарчай, ваенна-тэхнічнай, ахове здароўя і медыцынскай навуцы, інвестыцыях, энергетыцы, пастаўках і абслугоўванні тэхнікі. Беларусь прадоўжыць удзельнічаць у праграме па мадэрнізацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ.

Фрэдэрык Шава распавёў, што прыехаў па запрашэнні Сяргея Алейніка, і гэты візіт развівае імпульс, нададзены гістарычным візітам у Зімбабвэ Аляксандра Лукашэнкі. «Мы вельмі рады пацвердзіць цудоўныя адносіны паміж нашымі краінамі, і яны працягваюць мацнець», — сказаў госць.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.