Вы тут

Вясновы снегапад, а ўначы да мінус 12


Аранжавы ўзровень небяспекі з-за снегападу аб'яўлены ў нашай краіне на 28 сакавіка. Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды лічаць, што такія нечаканыя «затокі» холаду ў першым месяцы вясны яшчэ дапушчальныя. Аднак у канцы месяца — гэта ўжо рэдкасць.


Фота: pexels.com

А ў аўторак будзе воблачна, чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу, у многіх раёнах — моцныя ападкі. Месцамі мяцеліца, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны з пераходам на паўночна-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, у многіх раёнах парывы ўзмоцняцца да 15—20 м/с. Максімальная тэмпература паветра прагназуецца ад мінус 2 градусаў да плюс 4 градусаў, а ва ўсходніх раёнах — 5—11 цяпла.

У сераду ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць вызначаць атмасферныя франты і халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы. Пахаладае ўжо па ўсёй тэрыторыі краіны. У многіх раёнах Беларусі працягнуць ісці ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, ноччу па ўсходзе з дажджом. Уначы па поўначы месцамі моцны снег, мокры снег, па ўсходзе месцамі галалёд. У асобных раёнах мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Месцамі будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 5 — плюс 1 градуса. Удзень чакаецца мінус 2 — плюс 5 градусаў.

У чацвер наша краіна ў асноўным апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу па ўсходзе, а ўдзень пераважна па захадзе Беларусі адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў. Таму ўначы ва ўсходніх раёнах будзе кароткачасовы снег, мокры снег. Удзень пераважна па захадзе чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, месцамі слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 марозу, пры ўмове працяглых праясненняў магчыма паніжэнне і да мінус 12 градусаў. Днём будзе плюс 1—8 градусаў, а ў заходніх раёнах — 9—11 цяпла.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе ў межах ад плюс 6 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 5 градусаў па ўсходзе; а ўдзень ад плюс 3 градусаў па ўсходзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым захадзе.

Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, у выхадныя дні на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць больш цёплая паветраная маса з поўдня, тэмпературны фон павысіцца, а ў ападках пачне пераважаць дождж.

Сяргей КУРКАЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.