Вы тут

Галоўчанка: міжрэгіянальнае супрацоўніцтва дапамагло забяспечыць рэкордны тавараабарот з РФ


Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва дапамагло забяспечыць рэкордны тавараабарот з Расійскай Федэрацыяй. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, паведамляе БелТА.


Беларускі бок з усёй адказнасцю падышоў да выканання мерапрыемстваў саюзных праграм, адзначыў Раман Галоўчанка. «У рамках сумеснай работы выканана практычна 75 працэнтаў ад агульнай колькасці задач і цалкам рэалізавана 8 праграм, — расказаў ён. — Пакет інтэграцыйных дакументаў, прыняты ў 2021 годзе, быў своечасовым, і ўсе ў гэтым пераканаліся ўжо. Яшчэ застаюцца не да канца вырашаныя пытанні, але мы знаходзім выхад, выкарыстоўваючы пры гэтым усе існуючыя інструменты. З даты апошняга пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы прайшло больш за год, але, нягледзячы на гэта, узаемадзеянне ажыццяўлялася на высокім арганізацыйным узроўні».

У мінулым годзе былі прыняты 42 пастановы, 3 рэзалюцыі і адна дырэктыва, расказаў прэм’ер-міністр. «Сярод іх — рашэнне, накіраванае на дэбюракратызацыю парадку прыняцця праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы, зняцце абмежаванняў на сферы рэалізацыі гэтых праектаў, якія фінансуюцца з саюзнага бюджэту, што дало магчымасць павысіць эфектыўнасць усіх напрамкаў супрацоўніцтва. Паскораны рытм двухбаковай работы задаюць і лідары нашых краін, якія маюць вельмі насычаны і шчыльны графік узаемных кантактаў. Вынік такой сістэмнай і мэтанакіраванай работы больш чым відавочны. Лічбы рэкорднага тавараабароту адлюстроўваюць нашы сумесныя намаганні», — дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

Важную ролю ў гэтым адыграла і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, падкрэсліў ён. «У 2022 годзе Беларусь наведала больш за сто дэлегацый рознага ўзроўню суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Адбылася прыкладна такая ж колькасць візітаў беларускіх дэлегацый у расійскія рэгіёны», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён таксама адзначыў, што стараецца наведваць расійскія рэгіёны як мага часцей і запрасіў прэм’ер-міністра Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна чарговы раз наведаць Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.