Вы тут

Сёння ў Магілёве развітаюцца з М@rt.кантактам-23


Па традыцыі XVI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум у Магілёве завяршаецца ў Міжнародны дзень тэатра.


Наперадзе яшчэ ўрачыстае яго закрыццё, пра якое жыхары Магілёва даведаюцца дзякуючы вулічнаму перформансу на пляцоўцы каля абласнога драмтэатра. Артысты творчага калектыву «Экспромт-класіка-квартэт» падрыхтавалі для гараджан яркі падарунак з тэатралізаванымі сцэнкамі, вясёлымі мімамі. Сёння эксперты форуму — вядомыя аўтарытэтныя тэатразнаўцы і крытыкі — ацэняць працу майстэрні маладой рэжысуры, альтэрнатыўнай прасторы тэатра. А позна вечарам, пасля прагляду спектакля Магілёўскага абласнога тэатра «Шалёныя грошы», адбудзецца ўрачыстае закрыццё форуму. Стане вядома, хто ж сёлета пераможца тэатральнага свята. Нагадаем, што яму будзе ўручаны галоўны прыз — «Залатая маска». Яшчэ дзве атрымаюць і тыя два спектаклі, якія будуць прызнаны лепшымі па выніках галасавання гледачоў і на думку маладзёжнага журы. Астатніх удзельнікаў форуму ўзнагародзяць «Сярэбранай маскай». 

— Гэта цудоўны форум, на ім пануе жывая тэатральная атмасфера, — падзялілася меркаваннем старшыня экспертнага савета форуму, доктар мастацтвазнаўства Вераніка Ермалінская. — Усе тэатры былі прадстаўлены годна, вельмі моцныя прафесійныя работы, ярка прадэманстравана магчымасць труп. Спадабалася, як працавалі на сцэне маладзёжныя трупы розных тэатральных школ. Наогул, нас вельмі парадавала наша маладая змена, спектаклі прадэманстравалі высокі ўзровень развіцця нашага сучаснага тэатра. Камусьці, магчыма, не хапіла выразнай лініі рэжысуры, дзесьці былі пэўныя шарахаватасці ў рабоце артыстаў. Але ў цэлым усе фестывальныя работы былі годныя!

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.