Вы тут

Жыхара Бабруйска абвінавачваюць у рэабілітацыі нацызму


Жыхар Бабруйска абвінавачваецца ў рэабілітацыі нацызму, паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.


У матэрыялах крымінальнай справы гаворыцца, што з пачатку кастрычніка 2020 года па лістапад 2022-га мужчына са свайго мабільнага тэлефона не раз публікаваў у інтэрнэце ў вольным доступе фатаграфіі і відэаролікі, якія змяшчаюць у сабе рэабілітацыю нацызму. Таксама там прысутнічала нацысцкая сімволіка і розная атрыбутыка, якая адлюстроўвае ідэі расавай перавагі, папулярызуе нацысцкія і неанацысцкія ідэі. Крымінальная справа знаходзіцца ў рабоце УСК па Магілёўскай вобласці.

Цяпер 33-гадовы мужчына знаходзіцца пад вартай. Такую меру стрымання санкцыянаваў намеснік пракурора Магілёўскай вобласці. «Пракурор санкцыянаваў абранне ў дачыненні да бабруйчаніна названай меры стрымання зыходзячы з абставінаў супрацьпраўнага дзеяння і асобасных характарыстык абвінавачанага», — адзначылі ў пракуратуры.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.