Прынамсі, 16 чалавек загінулі, яшчэ 16 пацярпелі ў выніку сходу апоўзня ў горадзе Алаўсі ў Эквадоры, паведамляе ТАСС са спасылкай на Нацыянальную службу па кіраванні рызыкамі і надзвычайнымі сітуацыямі краіны.
Таксама паведамляецца пра сем зніклых без вестак. Пошукава-выратавальныя работы працягваюцца.
Усяго ў зоне бедства аказаліся каля 500 чалавек. Паводле ацэнак Чырвонага Крыжа, былі пашкоджаныя або зусім разбураныя больш за 160 дамоў.
Удакладняецца, што апоўзень сышоў на жылыя дамы ў ноч на 27 сакавіка. Раней Нацыянальная служба па кіраванні рызыкамі і надзвычайнымі сітуацыямі Эквадора папярэджвала, што ў раёне Алаўсі ёсць рызыка зрушэння і руху горных парод.
Прэв’ю: pixabay.com
Сельская гаспадарка — прыярытэтны кірунак сярод галін эканомікі.
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?