Беларусь уводзіць часовае ліцэнзаванне вывазу за межы краіны пшаніцы, жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, проса, трыцікале. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 сакавіка 2023 года № 207, якая афіцыйна апублікаваная 28 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
У пераліку тавараў, у адносінах да якіх будзе дзейнічаць часовае ліцэнзаванне вывазу, таксама зерне драблёнае, апрацаванае пшаніцы, жыта, іншых злакавых, насенне рапсу, сланечніка.
Як адзначана ў пастанове, вываз названых тавараў за межы Беларусі ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам. Разавыя ліцэнзіі выдаюцца ў парадку, аналагічным устаноўленаму правіламі выдачы ліцэнзій і дазволаў на экспарт і (або) імпарт тавараў, прадугледжанымі дадаткам да пратакола аб мерах нетарыфнага рэгулявання ў адносінах да трэціх краін (дадатак нумар 7 да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года).
Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін і яе тэрытарыяльныя арганізацыі ў абласцях ажыццяўляюць выдачу фітасанітарных сертыфікатаў на вывозімыя за межы Беларусі названыя ў дакуменце тавары пры наяўнасці ліцэнзіі на іх вываз.
Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на тавары, якія вывозяцца ў дзяржавы — члены ЕАЭС і дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС, для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі на аснове рашэнняў урада Беларусі, а таксама ў якасці прыпасаў. Дакумент не датычыцца і тавараў, што перамяшчаюцца ў рамках міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС, і якія пачынаюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС і заканчваюцца ў дзяржаве — члене ЕАЭС, а таксама змешчаных пад мытныя працэдуры ў краіне ЕАЭС і перамяшчаемых транзітам праз Беларусь.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе апублікавання і дзейнічае на працягу шасці месяцаў.
Прэв’ю: pixabay.com
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.