У ЗША працягваецца адзін з самых прэстыжных турніраў у календары Жаночай тэніснай асацыяцыі — Адкрыты чэмпіянат Маямі, паведамляе БелТА.
Мінулай ноччу першая ракетка Беларусі і другая ў свеце Арына Сабаленка правяла матч чацвёртага круга. Саперніцай беларускай тэнісісткі была Барбара Крэйчыкава з Чэхіі, якая раней выбіла з барацьбы за тытул нашу Аляксандру Сасновіч. Справіцца з яшчэ адной беларускай чэшцы не ўдалося, сустрэча скончылася пераканаўчай перамогай Сабаленкі ў двух сэтах — 6:3, 6:2. Паядынак доўжыўся крыху больш за гадзіну.
Такім чынам, Арына, пакуль не прайграла на турніры ні партыі, выйшла ў чвэрцьфінал Miami Open. Там нашу спартсменку чакае сустрэча супраць Сараны Кырсці з Румыніі, матч адбудзецца ўвечары 29 сакавіка. Пераможца гэтай гульні ў паўфінале турніру ў Маямі згуляе з наймацнейшай тэнісісткай з пары Кацярына Аляксандрава (Расія) — Пятра Квітава (Чэхія).
Прэв’ю: pixabay.com
Сельская гаспадарка — прыярытэтны кірунак сярод галін эканомікі.
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?